Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Круглянский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
4 сентября 2020

Ёсць 1 000 000 тон!

Такі знакавы рубеж па намалоце зерня новага ўраджаю пераадолелі яшчэ 1 верасня хлебаробы Магілёўскай вобласці.


З гэтай нагоды ў аўторак на полі каля вёскі Жукава ЗАТ “Агракамбінат “Зара” Магілёўскага раёна адбылася цырымонія ўшаноўвання перадавікоў жніва-2020. Мерапрыемства, хаця і ладзілася даволі спешна, прыцягнула ўвагу не толькі непасрэдных яго ўдзельнікаў, але і многіх мясцовых жыхароў, якія таксама прыйшлі раздзяліць радасць агульнай перамогі. З асобнымі ветэранамі працы нават давялося пагутарыць яшчэ перад пачаткам дзеі. Людзі па-сапраўднаму ганарацца тымі здабыткамі, якія мае сёння наша Рэспубліка Беларусь, наш Прыдняпроўскі край.

У сваім выступленні старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, калі аналізаваў дасягнутыя вынікі на хлебнай ніве, заўважыў, што поспехі былі б немагчымыя без падтрымкі Прэзідэнта нашай краіны Аляксандра Лукашэнкі. Сёлета аграрыі Магілёўшчыны не адчувалі праблем з дызельным палівам, у дастатку былі і мінеральныя ўгнаенні. У дапамогу аграрыям Магілёўшчыны прыйшлі 150 адзінак найноўшай сельскагаспадарчай тэхнікі. Такая падтрымка дарагога каштуе.

Удзел у мерапрыемстве таксама прынялі намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гракун, намеснікі старшыні аблвыканкама Валерый Малашка, Руслан Страхар, Сяргей Маслаў, кіраўнікі гар-райвыканкамаў і інш.

“За вялікім ураджаем хлеба стаіць адказная, цяжкая і якасная работа працаўнікоў Магілёўшчыны”, – адзначыў у сваім выступленні старшыня аблвыканкама Леанід Заяц. – Я хачу павіншаваць і выказаць падзяку ўсім аграрыям вобласці за гэты багаты каравай і асабісты ўклад кожнага ў жніво. На 1 верасня ў нас намалочана звыш 1 мільёна тон зерня. Сярэдняя ўраджайнасць склала 34,4 цэнтнера з гектара, што на 7 цэнтнераў больш, чым у папярэднім годзе.

Жніво-2020 ў вобласці практычна завяршаецца. Вельмі вынікова спрацавалі хлебаробы Магілёўскага і Шклоўскага раёнаў, якія па валаваму намалоту пераўзышлі стотысячныя рубяжы. Набліжаюцца да яго і ў Горацкім раёне. Традыцыйна самая высокая ўраджайнасць зерневых і зернебабовых культур – у шклоўскіх земляробаў. Іх дасягненне – 45,8 цэнтнера з гектара. Пяці раёнам вобласці (у тым ліку і Круглянскаму – рэд.) пакарыліся рубяжы за 40 цэнтнераў.

Працавітыя людзі – залаты фонд зямлі Магілёўскай. Першым старшыня аблвыканкама, прычым, без усялякіх запісаў, агучвае прозвішчы членаў камбайнавага экіпажа з СВК “Калгас ”Радзіма” Бялыніцкага раёна Мікалая Дарэчкіна і Канстанціна Саладухі, якія намалацілі амаль 4 тысячы тон зерня. А з улікам рапса яны выдалі з бункера ўборачнага камбайна 4,5 тысячы тон.

Дастойная ў нас і падрастаючая ў сваім вопыце змена. У маладзёжным працоўным спаборніцтве сярод лідараў аказаўся экіпаж у складзе двух братоў Андрэя і Сяргея Драздоў з сельгаспрадпрыемства “Рассвет” імя К.П. Арлоўскага Кіраўскага раёна. Іх дуэт намалаціў больш 3 тысяч тон зерня.

Вельмі прыемна было пачуць, што ўсяго з пачатку ўборкі перакрочылі рубеж у тысячу тон каля 350 экіпажаў з Магілёўскай вобласці (заўважым: на Кругляншчыне іх – 19).

Значных поспехаў дабіваюцца на жніве-2020 таксама вадзіцелі і механізатары-транспартнікі, якія працуюць на маршруце «поле-ток».

Зноў жа, лепшыя з лепшых былі названы і ўзнагароджаны на свяце працы. Лідарства ж тут трымае вадзіцель-“чатырохтысячнік” Павел Ціханаў. Ён працуе ў сельгаспрадпрыемстве “Амкадор-Шклоў”.

Самай жа прыемнай для круглянскай дэлегацыі была агучаная намінацыя “Лепшыя аператары зернесушыльных комплексаў”. Тут ужо сярод перадавікоў адзначалася і брыгада КЗС КСУП “Круглянскі-Агра” з пяці чалавек. Не першы год яе ўзначальвае Геворг Яўрумян. Ён, уласна кажучы, і быў дэлегаваны на абласное мерапрыемства, дзе з рук старшыні аблвыканкама Леаніда Зайца і прыняў пісьмовую “Падзяку” Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта і Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага Саюза работнікаў АПК.

Падобнай адзнакі былі таксама ўдастоены іншыя члены брыгады: спецыялісты сельгаспрадпрыемства Віталь Сакратароў, Андрэй Бакланаў, Максім Мачохін і Міхаіл Мінчукоў. Працуюць яны на КЗСК-30. Па стане на 31 жніўня імі высушана і перапрацавана 8685 тонн зерня і рапса.

Тут варта колькі слоў сказаць пра кіраўніка брыгады Геворга Яўрумяна. Ён сезонна працуе на гэтай пасадзе ўжо чацвёрты год. І практычна заўсёды на тым або іншым узроўні адзначаецца з самага лепшага боку. А падобных грамат у яго некалькі. Праца на КЗСе (уключаючы перыяд падрыхтоўкі рамонтных работ) доўжыцца з мая месяца. Заключныя акорды прагучаць толькі восенню, калі скончыцца сушка кукурузнага зерня. У астатні час Геворг Яўрумян – член сельскай будаўнічай брыгады…

У сваім выступленні на маштабным мерапрыемстве старшыня аблвыканкама Леанід Заяц таксама зрабіў акцэнт на тое, што аграрыі Магілёўшчыны і ў будучым працягнуць следаваць курсам дысцыпліны працы і дыктатуры тэхналогіі. Губернатар выказаў упэўне насць, што аграрны сектар будзе і надалей лакаматывам развіцця эканомікі нашай дзяржавы. Як і раней, будзем забяспечваць парадак і спакой у грамадстве, пастаўляючы на харчовы рынак патрэбны аб’ём прадуктаў харчавання. Усё для гэтага ў нас ёсць – і шчодрая ніва, і працалюбівыя людзі.

Ёсць у нас сёння і па-асабліваму дзейсны старшыня аблвыканкама. Са словамі падзякі ў адрас кіраўніка вобласці Леаніда Зайца выступіў ад земляробаў Магілёўшчыны ардэнаносец, ветэран-аграрый з ЗАТ “Агракамбінат “Зара” Мікалай Кухарэнка.

Запомніўся адзін з самых урачыстых момантаў свята, калі першы намеснік кіраўніка аблсельгасхарчу Андрэй Кажамякін здае старшыні аблвыканкама рапарт аб дасягнутых выніках у час сёлетняга жніва.

Апрача пісьмовай справа- здачы кіраўніку вобласці пад цёплыя воплескі прысутных уручаюцца адзін за адным тры галоўныя хлебаробскія сімвалы: сноп, мяшэчак з зернем і каравай новага ўраджаю.

Часты госць на Магілёўшчыне — намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гракун. 1 верасня, у Дзень ведаў, ён наведваў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію ў Горках. А затым палічыў неабходным прыняць актыўны ўдзел у азначаным мерапрыемстве.

Ад імя урада ён шчыра павіншаваў удзельнікаў свята, а ў іх асобе і ўсіх працаўнікоў сяла і тых гараджан, якія падставілі сваё надзейнае плячо, з дасягнутым значным вынікам. 1 мільён тон зерня – гэта вельмі важкі ўклад у агульнае развіццё краіны, у яе харчовую бяспеку. “Дзякуй усім за добрасумленную працу!” – сказаў ён на завяршэнне свайго выступлення.

Уклад у агульны каравай на мільён тон унеслі ўсе рэгіёны вобласці. Як вынік, усім старшыням гар-райвыканкамаў дзяўчаты ў беларускіх нацыянальных касцюмах прыпаднеслі яго сімвалічныя часцінкі. З падзякай прыняў хлебны каравай на рушніку з беларускім арнаментам і наш лідар Сцяпан Палоннікаў. Круглянскі рэгіён завяршае ўборачныя работы з добрымі паказчыкамі. У нас, у прыватнасці, і адна з самых высокіх ураджайнасцей у вобласці. Прыкметна ў параўнанні з мінулым годам павялічылася і колькасць індывідуальных перадавікоў з ліку “тысячнікаў” – камбайнераў і вадзіцеляў.

…Галоўным упрыгожаннем сцэнічнай пляцоўкі непасрэдна на толькі што скошаным полі стала вертыкальная панарама “1000000”, выкладзеная з прэсаваных квадратных цюкоў саломы. Прыцягвалі ўвагу новенькія, нядаўна з канвеера, камбайны і аўтамабілі айчыннай вытворчасці, што выстраіліся на своеасаблівым парадзе. Усе яны ўжо апрабаваны ў справе. Усе былі ўпрыгожаны нацыянальнымі сцягамі. Тым самым аграрыі Магілёўшчыны яшчэ раз выказаліся ў падтрымку міру і стабільнасці.

Трэба кожнаму добрасумленна працаваць на сваіх рабочых месцах. Толькі так, і толькі мы самі пабудуем сваю яшчэ больш светлую будучыню.

Аляксандр ПАЎЛАЎ.

Все новости