Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Круглянский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
27 ноября 2020

3апрашае “Мая Кругляншчына”

Зацверджана Палажэнне аб правядзенні XIX раённага фестывалю народнай творчасці “Мая Кругляншчына”. Як і раней, яго арганізатарамі выступаюць Круглянскі раённы выканаўчы камітэт, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Агляд-конкурс пройдзе ў двух фарматах: вочным і завочным (онлайн). У першым з іх кожны ўдзельнік (калектыў) рыхтуе выступленне да 5-ці хвілін, у другім – прадстаўляе відэаролік. Да ўдзелу запрашаюцца індывідуальныя выканаўцы і аматарскія калектывы ўстаноў, прадпрыемстваў і арганізацый раёна.

Прадэманстраваць свае таленты можна ў чатырох намінацыях: харавыя і вакальныя калектывы, квартэты, трыа, дуэты, асобныя выканаўцы (салісты); харэаграфічнае мастацтва; інструментальныя, вакальна-інструментальныя ансамблі, асобныя выканаўцы інструментальнага жанру; тэатральная творчасць (мастацкае слова і г. д.).

Да ўдзелу ў фестывалі дапускаюцца творчыя калектывы і салісты, своечасова (да 16 снежня ўключна) і належным чынам падаўшыя заяўку і відэаролік на ўдзел. Іх трэба дасылаць па электроннай пошце krugloe_cks@tut.by , тэл./факс – 70-998.

Гала-канцэрт запланаваны на 24 снежня бягучага года.

Ул. інф.

Все новости