Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Круглянский районный исполнительный комитет
Главная / Социальная сфера / Сектор культуры / Культура / Новости культуры
17 июля 2019

Зажыначны абрад “Залатая ніўка”.

Сёння свята ў нас працоўнае,
Хлебаробскае свята,  цудоўнае
Славім зерне, сонца іскрынкі,
Бо ў нас сёння ЗАЖЫНКІ!!!

16 ліпеня на збожжавым палетку адкрытага акцыянернага таварыства “Комсенічы”, у раёне вёскі Прыгані, прайшоў зажыначны абрад “Залатая ніўка”.
Сёлета адказная ўборачная кампанія ў гэтай гаспадарцы пачалася ўрачыста.
Святочны настрой камбайнерам падарылі работнікі раённага Дома культуры, якія правялі старадаўні абрад “Зажынкі” і праспявалі душэўныя песні з пажаданнямі  высокіх намалотаў.
Тут сабраліся кіраўнікі і спецыялісты сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна. Іх гасцінна сустракаў гаспадар – дырэктар Арцём Валерыевіч Арцюкоўскі, мясцовыя камбайнёры, вадзіцелі, задзейнічаныя ва ўборачных работах.
Са святам, з пачаткам жніва шчыра павіншаваў старшыня райвыканкама Іван Мікалаевіч Барташэвіч.
А затым, як здаўна на Беларусі вядзецца, жнейкі ў нацыянальных касцюмах  зажыналі першыя снапы звычайным сярпом, які дастаўся нам ад прадзедаў.
“Добры дзень табе, ніўка! (паклон) Мы сёння к табе прыйшлі, сярпы ўзялі. А нажнём мы толькі адзін, першы зажыначны сноп, на сто коп, на тысячу мерак. А потым нізка паклонімся камбайнёрам, падзякуем нашаму гаспадару…..” такімі словамі пачаўся абрад. 























З адным са снапоў дзяўчаты праводзілі абрадавыя дзеянні і пад шчырыя апладысменты і такія словы “Багаты сноп гаспадару раёна ўручаем,
Каб раён быў з добрым ураджаем…” ён уручаўся старшыні райвыканкама .
Ніхто так не ведае смак сельскай працы, як кіраўнікі гаспадарак, пагэтаму яшчэ адзін сноп прыпадносіўся  дырэктару мясцовай гаспадаркі Арцёму Арцюкоўскаму.
Не засталіся без падарункаў і непасрэдственыя удзельнікі ўборачнага канвеера – камбайнёры і вадзіцелі. Ім дасталіся важкія хлебныя караваі, як сімвалы будучых перамог. “Пачастуйтеся, калі ласка, мякішам-скрыначкай, набярыцеся моцы, каб шчасліва новы хлеб здабывалі, каб былі мы з хлебам да новага ўраджаю…” гучалі словы вядучых.
Таксама зажыначныя караваі ўручаліся старшыні Круглянскага райвыканкама Івану Мікалаевічу Барташэвічу, першаму намесніку старшыні Круглянскага райвыканкама Кейзераву Дзянісу Аляксандравічу і ўсім кіраўнікам  сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна.
“Зачакаліся камбайны, зачакаліся і поле, пара на ўборку, у бітву за новы ураджай….” З такімі словамі вядучыя, ды пад вясёлыя песні артыстаў районага Дома культуры адправілі камбайнёраў заводзіць свае камбайны. Пачэснае права першым пачаць жніво надалося лепшаму камбайнеру Вайтовічу Аляксандру Васільевічу. Ў добры шлях, паважаныя працаўнікі!

Все новости