Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Круглянский районный исполнительный комитет
Главная / Социальная сфера / Сектор культуры / Культура / Новости культуры
29 июня 2017

З крыніц народных: рэгіянальнае “Свята Лялькі” у Круглым

Цікавасць да зберажэння  і захавання традыцыйнай народнай культуры нашых продкаў з кожным годам усё больш узрастае. Здаўна разнавіднасцю прыкладнога мастацтва на Кругляншчыне з’яўляўся выраб лялкі, які  суправаджаў чалавека на працягу ўсяго яго жыцця. Менавіта лялька з’яўлялася магічным абярэгам для немаўлят, забяспечвала духоўную культуру, дапамагала ў цяжкія часы пераадольваць непрыемнасці, прымала на сябе хваробы, засцерагала ад злых сіл. І па сённяшні час лялька - ёсць неад’емная частка фальклору.

Першае рэгіянальнае  свята-конкурс “З крыніц народных” прайшло  ў Круглым у 2016 годзе. А сведчаннем гэтаму паслужыла работа Круглянскага раённага Дома рамёстваў па пошуку новых форм і  папулярызацыі розных  накірункаў і жанраў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у прыватнасці якой і з’яуляецца  адраджэнне  самабытнай лялькі.

У гэтым “Свята Лялькі” набыло ў раёне яшчэ большую вядомасць і сабрала ў лік сваіх удзельнікаў не толькі зацікаўленых майстроў з усіх куткоў Кругляншчыны, але і гасцей з Бялыніцкага, Горацкага і Магілёўскага раёнаў.
24 чэрвеня ў  гарадскім парку культуры і адпачынку адбылося ўрачыстае адкрыццё “Свята Лялькі”, на якім была прадстаўлена тэатралізаваная праграма адкрыцця свята з вынасам “Лялькі Круглянкі”, якая сімвалізавала народнае майстэрства, уменне, жаночую прывабнасць і прыгажосць.

- Гуляй,”Лялька Круглянка”, з намі на свяце! Будзь гаспадыняй ва ўсе часы!”- такімі словамі-заклікамі на сцэне сустрэў жаночы народны калектыў “Вераснянка” сімвал постаці гаспадыні свята, пасля чаго ўзнёсла і ўрачыста прагучала ў выкананні самадзейнага калектыву песня “Прывітальная”.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Другую частку свята склаў конкурс-прэзентацыя народнай творчасці “Лялька-2017”. Для прэзентацыі–абароны  сваёй лялькі канкурсанты выкарыстоўвалі інсцэніроўкі, песні, тэартальныя пастаноўкі. У конкурсе-прэзентацыі прынялі ўдзел клубныя ўстановы культуры, супрацоўнікі раённай бібліятэчнай сістэмы, школы раёна, аддзел раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Цікавым было і тое,  што на конкурсе дэманстравалі сваё ўмельства і творчасць нашы госці з Бялініцкага, Горацкага і Магілёскага раёнаў. Паміж выступленнямі канкурсантаў у гэты ж час сваё майстэрства гледачам  дэманстравалі народныя ансамблі Кругляншчыны: ”Вераснянка”, ”Крынічанька”, “Калінушка”, ”Беларусачка”, вакальны ансамбль “Мілавіца“. Прагучалі таксама выступленні самадзейных калектываў з суседніх раёнаў, якія з добрымі пажаданнямі прыехалі  на свята.

У цэрымоніі ўзнагароджвання  ўдзельнікаў конкурснай праграмы прынялі ўдзел Н.Н.Ціманава,  намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы па справах моладзі і культуры Круглянскага райвыканкама, а таксама Н.В.Даміканава, народны майстар Беларусі, супрацоўнік Магілёўскага навукова-метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна –асветніцкай работы. Пад бурныя апладысменты гледачоў, пераможцам былі ўручаны дыпломы ў розных намінацыях, а госці з суседніх раёнаў атрымалі  ў дадатак і самаробныя падарункі, якія сімвалізавалі гэта мерапрыемства, – народныя лялькі.

На працягу святочнага дня працавала Круглянская вандроўка “Святочнымі сцежкамі”  з правядзеннем шматлікіх дэкаратыўна-прыкладных выстаў, працаваў майстар-клас, былі арганізаваны  пляцоўкі ”Кірмашовых гульняў і забаў”, і  разнастайныя  выставы  лялек конкурснага праэкта “Свята Лялькі”.

Дадзенае свята дапамагло людзям не толькі  ўзгадаць таямніцы беларускай зямлі і прыўзняць заслону народных традыцый, але і даказаць усім, што пачатая справа па адраджэнню беларускай лялькі на Кругляншчыне носіць вартасць і прадаўжае паспяхова набываць свае рэгіянальныя межы. Хай і ў наступны год яно стане такім жа поўным, казачным і цудадзейсным, прынясе больш шчаслівай радасці і збярэ шмат сяброў з усіх прастораў Магілёўшчыны.

 

                                              

Все новости