Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Круглянский районный исполнительный комитет
Главная / Социальная сфера / Сектор культуры / Культура / Новости культуры
8 ноября 2016

Раённы конкурс «Круглянская зорка - 2016»

 29 кастрычніка  на сцэне раённага Дома культуры адбыўся традыцыйны конкурс «Круглянская зорка - 2016», які праводзіцца з 2006 года. За ўвесь гэты час конкурс атрымаў вялікую папулярнасць сярод маладзёжнай аўдыторыі і жыхароў райцэнтра. Як і ў мінулыя гады, конкурс пачаўся з прадстаўлення вядучага ўсіх прэтэндэнтак на карону пераможцы. У конкурсе прынялі ўдзел прадстаўніцы аграгарадкоў і гарадскога пасёлка Круглае: Кісялёва Вольга (а.г.Цяцерына), Каропа Лізавета (а.г.Філатава), Нікалаева Валерыя (г.п.Круглае), Ісаева Юлія (г.п.Круглае),  Шкіндзерава Анастасія (в. Круча),  Горава Лізавета (а.г.Радча).

Пасля прадстаўлення ўдзельніц конкурсу, слова атрымаў старшыня Круглянскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Рылькоў Аляксандр Анатолевіч, які  пажадаў  поспехаў у творчым спаборніцтве юным прыгажуням.

Конкурсная  праграма праходзіла  ў наступных  намінацыях: «Міс Грацыя», «Міс Творчасць», «Міс Абаяльнасць», «Міс Пяшчота», «Міс Артыстызм», «Міс Круглянская зорка– 2016».

Кожнай прыгажуні было прапанавана  прыняць удзел у шматлікіх конкурсах, такіх як: візітная картка: «Добры дзень, гэта - я!», творчы конкурс «Парад зорак», інтэлектуальны конкурс  «Мы - сёння», тэатралізаванае   міні-прадстаўленне   «Вобраз   славянскіх   багінь»,дэфіле
«Свет грацыі і  прыгажосці» .

        
Па выніках конкурсаў пераможцамі сталі:
у намінацыі «Міс Грацыя»  - Нікалаева Валерыя (г.п.Круглае);
у намінацыі «Міс Творчасць» -  Шкіндзерава Анастасія (в. Круча);
у намінацыі «Міс Абаяльнасць» - Каропа Лізавета (а.г.Філатава);
у намінацыі «Міс Пяшчота» -  Кісялёва Вольга (а.г.Цяцерына);
у намінацыі «Міс Артыстызм» -  Горава Лізавета (а.г.Радча);
у намінацыі «Міс Круглянская зорка– 2016» - Ісаева Юлія (г.п.Круглае).

Удзельніцам  конкурсу былі ўручаны  істужкі  пераможцаў у адпаведных намінацыях і каштоўныя падарункі (сертыфікаты на аказанне паслуг  у Цэнтры  здароўя  ТГК « Ізумруд » г.п.Круглае.

Пераможцы конкурсу, атрымаўшай тытул «Круглянская зорка - 2016»,  былі  ўручаны  дыплом, карона  і  каштоўны падарунак.

Спецыяльны  прыз ад  рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»  у намінацыі «Прыз зрыцельскіх сімпатый» атрымала Нікалаева Валерыя (г.п.Круглае).

Все новости