Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным<br/>па белым
Белым<br/>па сінім
Круглянскі раённы выканаўчы камітэт
8 чэрвеня 2020

Аб добраўпарадкаванні і прамысловым патэнцыяле - Лукашэнка расставіў акцэнты ў развіцці Магілёўскай вобласці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў кіраўніцтву Магілёўскай вобласці звярнуць сур'ёзную ўвагу на прамысловыя прадпрыемствы. Адпаведныя задачы кіраўнік дзяржавы паставіў 6 чэрвеня на сустрэчы з актывам Магілёўскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт нагадаў, як у красавіку мінулага года назначыў экс-міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леаніда Зайца губернатарам Магілёўскай вобласці. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, ён не сумняваўся ў сваім рашэнні. "Я ведаў, што ў Магілёўскай вобласці ён будзе не лішнім", - сказаў Кіраўнік дзяржавы. Ён растлумачыў, што па шэрагу напрамкаў трэба было сур'ёзна выпраўляць сітуацыю.

Аб добраўпарадкаванні Магілёва

Перад новым губернатарам была пастаўлена задача: навесці ў вобласці належны парадак. І, як адзначыў Прэзідэнт, кіраўнік Магілёўшчыны актыўна паглыбіўся ў працу. "Для мяне гэта было нечакана - першай просьбай, з якой ён да мяне прыйшоў, была бальніца ў Магілёве", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, Леанід Заяц звярнуў увагу на Магілёў, актыўна шукаў на гэтыя мэты фінансаванне. "І сёння я заўважыў, што асобныя мясціны, прыгожыя, дастойныя, якімі можа ганарыцца абласны цэнтр, створаны. Цяпер трэба гэта ўсё ўвязаць - я гаварыў мэру і губернатару - у адзіны комплекс. Трэба зрабіць, каб гэта быў прыгожы горад", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, жыхары павінны зрабіць гэта перш за ўсё для сябе, паколькі ім жыць у гэтым горадзе.

Аб прамысловым патэнцыяле вобласці

Кіраўнік дзяржавы папрасіў кіраўніцтва рэгіёна звярнуць асаблівую ўвагу на буйныя прамысловыя прадпрыемствы, якія ў свой час былі сапраўднымі гігантамі. Там шмат свабодных прамысловых вытворчых памяшканняў. "Яны моцныя, надзейныя. Мала такіх, якія трэба зносіць. Іх трэба добраўпарадкаваць і разгарнуць там вытворчасці. Трэба па кожным прадпрыемстве, як мы рабілі па паўднёвым усходзе, выпрацаваць канкрэтную праграму. Перш за ўсё, у Магілёве і Бабруйску - двух буйнейшых гарадах (вобласці. - Заўвага БЕЛТА)", - адзначыў беларускі лідар.

Аб паўднёва-ўсходніх рэгіёнах Магілёўшчыны

Гаворачы аб развіцці паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў Магілёўскай вобласці, кіраўнік дзяржавы нагадаў, што па яго даручэнні была прынята спецыяльная праграма, выдзелены сродкі для яе фінансавання. "Праграма прынята, і яна павінна рэалізоўвацца, тым больш там жыве вельмі шмат чарнобыльцаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Не дай бог, вы не рэалізуеце гэту праграму, - папярэдзіў Прэзідэнт. - Мы павінны людзям там даць не толькі надзею, але і шанц жыць, гадаваць дзяцей".

Аляксандр Лукашэнка згадзіўся, што ў вобласці за апошнія гады сапраўды нямала зрабілі: "Ён мае рацыю (губернатар Магілёўскай вобласці, які зрабіў справаздачу аб выніках работы рэгіёна. - Заўвага БЕЛТА) - нямала зрабілі. Але камусьці засціць вочы, і яны не бачаць. І вы ведаеце чаму".

Аб чым гаворыць кіраўніцтва вобласці?

Як далажыў Прэзідэнту старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, у рэгіёне па выніках 2019 года забяспечана выкананне 4 з 6 ключавых паказчыкаў, што дало магчымасць выйсці з ліку адстаючых, паказаўшы другі рэзультат у краіне пасля Мінскай вобласці.

"Усе галіны эканомікі выйшлі на дадатную дынаміку. Выкананы заданні па прамых замежных інвестыцыях на чыстай аснове, экспарце тавараў, паслуг, па колькасці працаўладкаваных грамадзян на наваствораныя працоўныя месцы", - праінфармаваў губернатар. Паводле яго слоў, мінулы год завершаны з дадатным фінансавым рэзультатам. Адпаведная дынаміка захавана і ў першым квартале гэтага года.

Што датычыцца сельскагаспадарчай галіны, то ў рэгіёне распрацавана праграма развіцця АПК, рэалізацыя якой дасць магчымасць павялічыць выручку сельгасарганізацый ужо ў гэтым годзе як мінімум у 1,3 раза і як вынік - падняць зарплату ў вёсцы.

На асаблівым кантролі мясцовых улад знаходзіцца рэалізацыя інвестпраектаў на прадпрыемствах "Хімвалакно", "Белшына", "Магатэкс", "Завод газетнай паперы", "Омск Карбон Магілёў". "Паспяховае завяршэнне іх рэалізацыі з'яўляецца сур'ёзным рэзервам для росту прамысловасці ўсяго рэгіёна", - лічыць Леанід Заяц.

Ён падкрэсліў, што, як і раней, галоўным прыярытэтам для рэгіёна з'яўляецца павышэнне ўзроўню жыцця грамадзян. За год уведзены ў эксплуатацыю больш як 40 сацыяльна значных аб'ектаў, у ліку якіх былі і так званыя даўгабуды.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Усе навіны