Круглянский районный исполнительный комитет

Адрес: 213188, г. Круглое, ул. Советская, 34
Телефон приемной: 8 (02234) 79-700
Электронный адрес: rik-krugloe@krugloe.gov.by
Пресс-служба: 8 (02234) 79-700

Телефон "горячей линии": 79-593, 79-700

РЕЖИМ РАБОТЫ:с 8.00 до 17.00, обед с 13.00 до 14.00.


Люби Беларусь! Люби Беларусь! Люби Беларусь! Торгово-гостиничный комплекс "Изумруд" Улица Советская г.Круглое Мы беларусы
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Торгово-гостиничный комплекс "Изумруд"
Улица Советская г.Круглое
Мы беларусы
14 августа 2017

ЖЫЦЦЯ ТАБЕ, ВЁСКА ДУБРОВА!

Нішто не можа  па-шчыраму хваляваць сэрца, як родная вёска, тыя мясціны адкуль ідуць карані зямляцкасці. Гэтыя карані застаюцца нязводнымі, калі людзі па закліку сваёй душы, душэўнаму прызначэнню вяртаюцца да іх і захоўваюць па-сапраўднаму.

…22 ліпеня ў пяты раз маленькія  вёсачкі Дуброва і Амерыка Круглянскага раёна пад ліпеньскімі напоямі вятроў і раскідзістымі кронамі  шапатлівых вязаў і ліп  дабразычліва вітала сваіх жыхароў і гасцей, якія   вырашылі разам адзначыць  Свята вёскі.

А прыехалі на гэтае свята людзі з родных куточкаў: ні толькі з Кругляншчыны, але   з розных рэгіёнаў нашай  краіны,  суседняй Расіі, хто там воляю асабістага лёсу знайшоў сабе пастаяннае месца жыхарства. Усіх гэтых людзей абяднала любоў да роднай вёскі, дзе яны нарадзіліся, адкуль ідуць карані іхніх бацькоў.

 Хараство святу прыдало выступленне самадзейнага народнага ансамбля  “Вераснянка” з РДК, якім кіруе Лідзія Галыгіна. Гэты калектыў падарыў гледачам не толькі выдатны букет з народных песень, але і парадаваў выступленнем вядучых салістаў ансамблю: Жаны Нядзюхінай, Людмілы Краўзэ, Алены Казловай, Алесі Фаменка, Ляны Зайцавай, Ліны Лішнеўскай і інш. Кветкамі і цёплымі апладысментамі сустракалі сваіх зямлячак-артыстаў трох сясцёр: Лідзію, Ляну і Ліну Грамакоўскіх, якія з любоўю і павагай для вяскоўцаў і гасцей свята выканалі шэраг народных песень. У канцэртнай праграме актыўны ўдзел прынялі салісты раённага Дома культуры Сяргей Лазоўскі, Вячаслаў Анкудзінаў.

Ні было б гэтага свята, калі б ні было з гэтай вёскі шчырых душою людзей, якія арганізавалі і правялі яго. Як і ў былыя гады ініцыятарам сустрэчы выступіў А.А.Рылькоў, Л.С.Галыгіна, Л.Л.Гаваронак.

Аналагічныя святы будуць працягвацца і найдалей,каб карані незабытасці да роднай вёскі заставаліся нязрушнымі і атаясамлялі яе жыццё.

 

Все новости