Круглянский районный исполнительный комитет

Адрес: 213188, г. Круглое, ул. Советская, 34
Телефон приемной: 8 (02234) 79-700
Электронный адрес: rik-krugloe@krugloe.gov.by
Пресс-служба: 8 (02234) 79-700

Телефон "горячей линии": 79-593, 79-700

РЕЖИМ РАБОТЫ:с 8.00 до 17.00, обед с 13.00 до 14.00.


Люби Беларусь! Люби Беларусь! Люби Беларусь! Торгово-гостиничный комплекс "Изумруд" Улица Советская г.Круглое Мы беларусы
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Торгово-гостиничный комплекс "Изумруд"
Улица Советская г.Круглое
Мы беларусы
19 октября 2016

Пакроўскі кірмаш у Круглым

Народнае свята “Пакроў” заўсёды выклікае цікавасць у жыхароў Кругляншчыны. У народным асяроддзі яно не страціла і па сённяші дзень сваіх сацыяльных функцый, назначэння, прывабнасці і каларыту. Па традыцыі ў гэты дзень праводзіцца восеньскі кірмаш, арганізоўваюцца разнапланавыя культурна-масавыя мерапрыемствы, выставы народных майстроў і народнага побыту, гандль.


А  пачыналася свята з вясёлага закліку скамарохаў  на восеньскі кірмаш: “Гэй, народ, не зявай на восеньскі кірмаш  паспяшай! Падыходзце, не пашкадуеце! Усё, што хочаце, купіце!  Павесяліцеся ад душы на нашым Пакроўскім кірмашы!”  Тэатралізаваную дзею адкрыла вядучая праграмы, якая звярнула  людзей да свята: “Вось і прыйшлі “Пакровы”, а яны пытаюццца, ці да зімы гатовы? Як хто да зімы падрыхтаваўся?” Цікавую сюжэтную лінію з элементамі пакроўскага  народнага  побыту правялі персанажы свята: Багач, Зміцер, Пакроў. Прадоўжыла свята гульнёвая праграма з конкурсамі, танцамі,  загадкамі і “прыкалюшкамі”. У праграму свята былі ўключаны самадзейныя калектывы “Калінушка” (Комсенічскі СДК), “Мілавіца” (Філатаўскі СДК), “Беларусачка” (Цяцерынскі СДК), якія парадавалі сваім выступленнем гасцей свята.

У час правядзення мерапрыемства працаваў гандль. Сваю прадукцыю прадставілі ўсе гаспадаркі раёна, а таксама фермерскія гаспадаркі з вялікім асартыментам вырашчанай прадукцыі: мяса, зерне, бульба і капуста. Жадаючыя  мелі магчымасць па даступнай цане набыць прадукты  сельскагаспадарчага  харчавання.

Вызначаныя  традыцыі і надалей будуць працягвацца, бо яны адказваюць  сучасным  патрабаванням.

18.10.2016г.

Все новости