Круглянский районный исполнительный комитет

Адрес: 213188, г. Круглое, ул. Советская, 34
Телефон приемной: 8 (02234) 79-700
Электронный адрес: rik-krugloe@krugloe.gov.by
Пресс-служба: 8 (02234) 79-700

Телефон "горячей линии": 79-593, 79-700

РЕЖИМ РАБОТЫ:с 8.00 до 17.00, обед с 13.00 до 14.00.


Люби Беларусь! Люби Беларусь! Люби Беларусь! Торгово-гостиничный комплекс "Изумруд" Улица Советская г.Круглое Мы беларусы
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Торгово-гостиничный комплекс "Изумруд"
Улица Советская г.Круглое
Мы беларусы
12 июля 2016

«Купальскай ночы хараство»

Ноч з 6 на 7 ліпеня ў народзе лічыцца чароўнай. Менавіта з народным святам  Івана Купала звязана мноства прыкмет, міфаў і паданняў. Найбольш вядомае з апошніх, канешне ж, пра папараць-кветку, якая цвіце толькі ў гэту ноч. А ў таго шчасліўчыка, хто зможа яе адшукаць, будуць усе жыцце здзяйсняцца ўсе мары і жаданні.

У гэтым годзе месца правадзення капальскага свята ў Круглым вярнулася на бераг Друці, якое праходзіла  у мікрараёне льнозавода. Абшырную святочную праграму падрыхтавалі работнікі Круглянскага раённага Дома культуры сумесна з дзіцячай школай мастацтваў, Цэнтральнай раённай бібліатэкай.

Праграма складалася з тэатралізаванага прадстаўлення “Іван Купала”, канцэрта мастацкай самадзейнасці, эстрадных выканаўцаў і калектываў РДК, дыскатэкі.

Аналагічнае мерапрыемства з тэатралізаваным прадстаўленнем, адпаведнымі дзеючымі асобамі, песнямі і вяселымі конкурсамі, карагодамі вакол купальскага вогнішча адбылося і на экатуркомплексе “Мікалаеўскія сажалкі”. А падрыхтавалі свята, якое вельмі спадабалася мясцовым жыхарам і гасцям Кругляншчыны самадзейныя артысты раённага Дома культуры і работнікі ПМК-266. Цікава там было і дарослым і дзецям.

Ужо за час да пачатку мерапрыемстваў пляцоўкі збіралі жадаючых пабываць на купальскіх гульнях. У час мерапрыемстваў працаваў выяздны гандаль, у тым ліку можна было набыць сувеніры і падарункі, арганізоўваліся дзіцячыя і дарослыя атракцыёны, можна было выпрабаваць сваю ўдачу ў бяспроігрышнай латарэі.

Цікавыя  купальскія праграмы былі падрыхтаваны сельскімі установамі культуры, якія сабралі мноства зацікаўленых людзей на святочных пляцоўках.

З 9 на10 ліпеня супрацоўнікі РДК прынялі ўдзел у свяце “Александрыя збірае сяброў”.

У праграме свята адбыўся конкурс-касцюма “Купаліш і Купалінка”, удзел у якім прынялі Сняжана Гарбачова і Аляксей Ківель. Касцюмы былі выраблены сваімі рукамі. У пачатку конкурса былі запрошаны ўсе канкурсанты на сцэнічную пляцоўку, дзе адбылося дыфеле і творчая прэзінтацыя касцюмаў. За удзел у конкурсе быў атрыманы дыплом удзельніка.   

На пляцоўцы гульнёвай праграммы былі размешчаны атракцыены, якія карысталіся попытам у гледачоў і удзельнікаў свята, найбольшай папулярнасцю карыстаўся атракцыён “Знайдзі кветку - шчасця”.

Свята прынесла шмат зацікаўленасці і добрага настрою.

Все новости