Круглянский районный исполнительный комитет

Адрес: 213188, г. Круглое, ул. Советская, 34
Телефон приемной: 8 (02234) 79-700
Электронный адрес: rik-krugloe@krugloe.gov.by
Пресс-служба: 8 (02234) 79-700

Телефон "горячей линии": 79-593, 79-700

РЕЖИМ РАБОТЫ:с 8.00 до 17.00, обед с 13.00 до 14.00.


Люби Беларусь! Люби Беларусь! Люби Беларусь! Торгово-гостиничный комплекс "Изумруд" Улица Советская г.Круглое Мы беларусы
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Торгово-гостиничный комплекс "Изумруд"
Улица Советская г.Круглое
Мы беларусы
17 января 2017

КАЛЯДНЫЯ СУСТРЭЧЫ: «ІШЛА КАЛЯДА КАЛЯДУЮЧЫ…»

Святкаванне Каляд - адно з самых старажытных рытуальна-абрадавых дзеянняў беларусаў. І хаця гэта свята дахрысціянскага, язычніцкага перяду, але яно не страціла сваёй прывабнасці і значнасці па сённяшні час. Мастацкая формула вусна-паэтычнай народнай творчасці ўвасобіла ў іх усё найлепшае, калі нашы далёкія продкі імкнуліся ўплываць на навакольны свет з дапамогай магічных дзеянняў, якія ахоплівалі амаль усе галіны жыцця чалавека: яго гаспадарчую, сямейную і грамадскую дзейнасць.

Каляды - гэта  народны пласт культурных традыцый. І нягледзячы на тое, што Круглянскі раён па сваёй тэрыторыі не такі і вялікі,  ён мае  непасрэдныя рысы і мясцовыя асаблівасці правядзення гэтага свята.

Цэнталізаваная клубная сістэма Круглянскага раёна назапасіла багаты вопыт па збору фальклорных матэрыялаў правядзення  свята Каляд. І нягледзячы на хуткаплынны час усё ж у маленькіх вёсках нашага раёна у памяці людзей старэйшага пакалення  захаваліся, хай і часткова, мастацкія  жанравыя рысы абрадавай паэзіі: прыказкі, прымаўкі, загадкі, частушкі, песні, элементы рытуальных калядных дзеянняў. Апрацоўка і стылізацыя вусна-паэтычнай народнай творчасці, як правіла, выліваецца ў сюжэтнае, тэатралізаванае, карнавальнае дзеянне, якое праходзіць на сцэнічных пляцоўках клубных устаноў раёна.

Цікавую сюжэтна- забаўляльную праграму “Ішла каляда калядуючы...” у час святкавання старога Новага года (“Шчодрая Каляда”), падрыхтавалі супрацоўнікі раённага Дома культуры. У аснове якой быў пакладзены купалаўскі варыянт “Паўлінкі”, - дзе Сцяпан і Альжбета прыязджаюць з кірмашу і за каляднай вячэраю знаёмяцца са сваім зяцем Васілём, якога прадстаўляе іх дачка. За вячэраю і пачынаецца размова аб тым, як святкавалі каляды нашы продкі.

 
 

Тут, седзячы за сталом у хаце, перш чым есці “багатую куццю”, гаспадар запрашае мароз да сябе ў госці, кажучы:

- Мароз, мароз, ідзі куццю есці, каб ты не марозіў ячменю, пшаніцы, гароху, проса, грэчкі –усяго таго, што я пасею ранняй вясною…

Сямейныя клопаты гаспадароў аб будучым ураджааі не пакінулі без увагі і тых прыкмет па якіх вызначалася ў час Каляд надвор’е, па якіх меркаваўся ўвесь наступны год: ці сухім, ці цёплым, ці мокрым ён будзе. Гаспадыня ветлівая і руплівая незнарок запыталася ў гледачаў:

-А вы, госцейкі дарагія, можа, ведаеце прыкметы? Тады, калі ласка, адкажыце?

- Але як тут  памыліцца, калі на парозе ўжо калядоўшчыкі - “з рагатаю казою”, з вялікай талакою, з песняй каляднай!

- Вітай, гаспадар і гаспадыня, калядоўшчыкаў! З Новым годам вас, з добрым здароўіцам! (калядоўшчыкі пачынаюць спяваць)

Як пайшла каляда, ды ўпярод Ражства,
(Каляда, калядзіца, добрая маладзіца).
Ды ўпярод Ражства, ды па вуліцы гуляць.
Ды па вуліцы гуляць, каляду рассыпаць.
А рабятам – даганяць, каляду падбіраць.
Каму –блін, каму –два, каму- ложкі паўтара.

1-я ўдзельніца:Сета-сета на новае лета!
Куды конь хвастом,
Туды жыта кустом.

2-я ўдзельніца:Куды каза рогам,
Туды сена стогам.

Гаспадыня: Міласці просім у нашу хату.
Гучыць песня “Го-го-го каза”

Гаспадыня:. А чаго вы прыйшлі?

4-я ўдзельніца: А прыйшлі мы пакалядаваць, пагуляць, ды й песні праспяваць. Толькі ці пусціце?

Гаспадыня:А як жа, гуляйце, спявайце, да на каляду зарабляйце!

1-ая ўдзельніца:
Я цяцёрачку ганю
Ды к Сцяпанаву двару,
А Сцяпанава, ды жонка-
Калачы пякла.

Усе. Хто не дасць пірага,
Мы карову- за рага,
Хто не дасць пышкі,
Мы таму ў лоб шышкі.

2 ўдзельніца: Адкрывайце сундукі,
Даставайце пятакі.

Гаспадыня:Ой, дзяўчаткі, абавязкова дастану пятакі і смачнай каўбасою пачастую, але гэта ўсё трэба заробіць. Праспявайце – тады і адару.

Удзельнік:  А што ж гэта наша козачка засмучоная?
Яна ж у нас усе навукі прайдзёная.
Дзе яна ступае - там шчасце вітае.
А дзе не – там яно мінае.

Гаспадыня: А можа яна забалела, ці чаго хоча?
(Каза весялее, заігрывае з гаспадыняй)

А мая ты козачка, што табе трэба?

Павадыр: Яна хоча напіцца, ды не прастой, а святой вадзіцы.
(Гас-р бярэ бутэльку і поіць казу)

Павадыр: Ну вось і мінулася бяда, памагла Казе вада!
(Павадыр зноў шэпча штосьці казе. Яна падае на ногі)

Гаспадыня:  А, Божа ж мой, а што ж гэта стала?
Каза на ногі ўпала!

Павадыр: Каза казала, каб ёй далі шматок сала!
Вось тады б яна ўстала!
Дайце сала кусок,
Каб быў бораў высок!
Дайце свяжынкі,
Каб пладзіліся свінкі!
(Гаспадыня дае сала)

Павадыр:  Дайце яшчэ калечка каўбасы,
Каб урадзіліся дочкі-красы!
(Дае каўбасы)

Павадыр:  (Да людзей, паціраючы рукі)
Добра шчадровачка шчадравала.
У кладовачках начавала.

Павадыр:     (Да гаспадароў)
Ці баран, ці аўца
Падавайце блінца.
Не кусайце, не ламайце,
А па цэламу давайце!

Гаспадыня:  Мае ж вы, каляднічкі, дам, дам вам  блінцоў – каб кожны ўвесь год быў   здароў! А яшчэ: Вось вам сыру – каб поле радзіла!

Вось вам проса – каб усё вялося.
А вось вам яблачка наліўное,
Каб не прасілі болей!
(Гаспадыня адорвае калядоўшчыкаў.)

Удзельнік:  Дзякуй табе, Гаспадынька, што адарыла нас калядою і смачнаю каўбасою.  Дзяўчаткі, дык давайце ж узвесялім нашу Гаспадыньку.

 (Гаспадыня становіцца ў круг. Вакол яе ансамбль водзіць карагод.
 Гучыць песня “У карагодзе мы былі”)

 (Гурт  запрашае ўсіх гледачоў на танец  “Караколік”,танец “На  
заслонцы”).  

Удзельнік:  Нагуляліся, наспяваліся. Дзякуй вам за пачастункі, але ж нам
патрэбна ісці далей.

Удзельнік: Шчасця вам ды згоды. Здароўя поўныя грудзі!

Удзельнік:  Дай Божа гэтаму дому жыці, пажываці, 
Дабра нажываці!
А нам – калядаваці,
Калядою прыбаўляці!

Удзельнік:  Пойдзем  тое, што накалядавалі смакаваць!

Удзельнік:  І вас усіх добрым словам успамінаць!

Павадыр:    Ну-ка, каза, закладай рогі, закідай ногі,
З хаты выхадзі,  гора і бяду вынасі.
Пойдзем дарогаю гуляючы, каляду праслаўляючы!

Гучыць песня “Ой, калядачкі, бліны-ладачкі”

Захопленыя абрадавым дзеяннем гледачы,  з няйменьшай цікавасцю сустрэлі  і цыганку-калядоўшчыцу, якая прыйла павесяліць, ды паваражыць “на шчасце” ўсім прысутным.

Далейшя калядная гульнёва-забаўляльная праграма  працягвалася з блінамі,прызамі і шматлікімі падарункамі.

Свята адбылося, а гэта і ёсць той момант, калі прадстаўляецца магчымасць людзям зрабіць свой адпачынак мэтанакіраваным, напоўніць яго паўнацэнным і значным для сябе зместам.

У гэтыя калядныя дні цікавыя праграмы прайшлі і ў сельскіх клубных установах. Калядныя вячоркі “Святкі-калядкі” падрыхтавалі гурты мастацкай самадзейнасці Шапялевічскага сельскага клуба; тэатралізаваныя праграмы адбыліся на базах Комсенічскага і Цяцерынскага СЦК, а таксама Радчанскага сельскага Цэнтра культуры; абрад “Шчадроўкі” быў праведзены з наведваннем хатніх гаспадарак у вёсцы Філатава і вёсцы Баканава, які быў праведзены мастацкімі калектывамі Філатаўскага сельскага Дома культуры.

Калядныя святкаванні - гэта тая спадчына, якая перадалася дзецям ад бацькоў. Носьбітамі гэтых культурных экс-традыцый сталі тыя людзі, якім яна заўсёды дарагая, як наша зямля на якой яны жывуць і працуюць, на якой будаваліся зачаткі матэрыяльнай і духоўнай скарбонкі - якімі і з’яуляюцца калядныя народныя святы.

 

 

 

Все новости