Круглянский районный исполнительный комитет

Адрес: 213188, г. Круглое, ул. Советская, 34
Телефон приемной: 8 (02234) 79-700
Электронный адрес: rik-krugloe@krugloe.gov.by
Пресс-служба: 8 (02234) 79-700

Телефон "горячей линии": 79-593, 79-700

РЕЖИМ РАБОТЫ:с 8.00 до 17.00, обед с 13.00 до 14.00.


Люби Беларусь! Люби Беларусь! Люби Беларусь! Торгово-гостиничный комплекс "Изумруд" Улица Советская г.Круглое Мы беларусы
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Торгово-гостиничный комплекс "Изумруд"
Улица Советская г.Круглое
Мы беларусы
2 февраля 2017

КАБ ЗБЕРАГЧЫ ДУШУ ДЗІЦЯЦІ

Мэтанакітраваны і паўнацэнны адпачынак дзяцей і падлеткў  у вольны час заўсёды суправаджаецца цікавым зместам дейнасці, калі ў ім зацікаўлены дарослыя, альбо, людзі, якія па абавязку сваёй дзейнасці застаюцца нераўнадушнымі да развіцця станоўчых інтарэсаў іх асобы; дзеля таго, каб сфарміраваныя навыкі і веды ў дзіцячым ўзросце, некалі прынеслі свае плады поспеху ў будучым. Школьны ўзрост - гэта той падмурак, на якім фарміруецца і духоўнае, і маральнае, і чалавечае набыццё ведаў, правіл і адносін да самога сябе, сяброў, акружаючага, і ў вогуле, да свету. Важна ў гэты час не разбурыць неакрэплы падмурак, а пастарацца яго зберагчы і пабудаваць на ім станоўчыя, гарманічныя адносіны. Даўно прынята называць ў педагагічнай практыцы  выхаванне - комплексным падыходам па фарміраванню падрастаючага пакалення. Практыка паказвае, што без такога падыходу, грамадства губляе не толькі самога чалавека, але нараджае “вылузня”, які ва ўмовах сацыяльных праблем не заўсёды можа самастойна прыняць рашэнне, прыстасавацца да жыцця, знайсці сваё месца прызначэння ў ім.

У Законе Рэспублікі Беларусь “Аб правах дзіцяці” прадугледжаны артыкул – “Права на адпачынак”, які растлумачвае, што кожнае дзіця, якое пражывае ў сацыяльным асяроддзі,  мае права  на адпачынак і мае права выбару пазашкольных заняткаў у адпаведнасці са сваімі інтарэсамі і здольнасцямі.

Відавочна, што гэтаму садзейнічае створаная бясплатная шырокая сетка  ў рэспубліцы спецыяльных пазашкольных устаноў, дзіцячых і юнацкіх спартыўных збудаванняў, пляцовак, стадыёнаў, клубаў і іншых месцаў адпачынку і ўмацавання здароўя падрастаючага пакалення.

Дзяржавай устанаўлены льготны парадак карыстання культурна-асветнымі і спартыўна-аздараўленчымі ўстановамі, нягледзячы на камерцыялізаваны працэс, які адбываецца ў розных галінах  нашага жыцця.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 



 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

На вялікае шчасце ў нашым раёне сярод устаноў клубнага тыпу такая практыка ў шырокім вымярэнні не прымяняецца, як у другіх раёнах па культурнаму абслугоўванню. Усе  дзіцячыя гурткі мастацкай самадзей насці і аматарскія аб’яднанні працуюць на бясплатнай аснове. Шматлікія культурна-масавыя мерапрыемствы таксама праходзяць не на платнай аснове.Усё гэта дае развіць дабраахвотнасць наведвальнікаў, павысіць інтарэс да заняткаў творчасцю, зрабіць вольны час дзяцей і падлеткаў цікавым, незаарганізаваным. А на гэты лік прапаноўваецца шырокі спектр усебаковых форм па зместу правядзення. Гэта і цікавыя сюжэтна-ульнёвыя, і пазнавальныя, і конкурсныя праграмы, як кажуць, на любы дзіцячы густ і ўзрост. І доказам таму служыць, як правіла, цеснае  культурна-дасугавае супрацоўніцтва  работнікаў клубных устаноў з рознымі дзіцячымі садкамі, школамі раёна па забеспяцэнню змястоўнага і паўнацэннага адпачынку ў вольны час.

Многафунцыянальная, паўсядзенная дзейнасць клубных устаноў культуры дазваляе развіваць не толькі творчыя здольнасці дзяцей і падлеткаў, але  і прадухіліць іх ад правапарушэнняў, наладзіць вольны час, зрабіць яго прыемным і карысным.

Цікава праводзяць сваю работу кіраўнікі Комсеніцкага і Філатаўскага сельскіх Дамоў культуры, Цяцерынскага і Радчанскага сельскіх Цэнтраў культуры, раённага Дома культуры  і  іншых  клубных устаноў.

Няма сумнення ў тым, што  ў памяці  дзяцей і падлеткаў  засталіся такія мерпапрыемствы,як Дзень ведаў, міжнародны Дзень абароны дзіцяці, навагоднія святы. Канікулярны перыяд года не праходзіць дарэмна. Колькі тут падарожжаў і  цікавых сустрэч адбываецца! Колькі заўсялякіх забаў і весялосці таксама!

Нямалую зацікаўленасць прадстаўляюць і групавыя формы супрацоўніцва. Да іх ліку мы адносім гурткі дзіцячай мастацкай самадзейнасці і аб’яднанні. Не застаецца незаўважаным на раённай сцэне фестываль “Мая Кругляншчына”, раённы конкурс венна-патрыятычнай  песні “У песнях застанемся мы”, дзе з дарослымі выступаюць непасрэдна дзеці і падлеткі.

Шмат добрага можна сказаць і ў адрас пастаянна дзеючых калектываў дзіцячых аматарскіх аб’яднанняу, такіх як: “Зорачка” Комсеніцкага СДК, дзіцячага вакальнага ансамбля “Вясёлка” Філатаўскага СДК, дзіцячага лялечнага гуртка “Батлейка” Цяцерынскага СЦК, дзіцячага клуба “Эрудыт”РДК, дзіцячага вакальнага гуртка “15+” Радчанскага СЦК.

Магчыма, тады  і няма цяжкасцей ў выхаванні, калі наладжаны  станоўчы працэс, накіраваны на самаразвіццё асобы, крэатыўнасць, калектыўную творчасць, дзе стрыжнем ўсяму, канешне ж, з’яўляецца  змястоўнасць і павага да дзіцячай асобы, як да будучага паўнацэннага чалавека нашага грамадства.

Все новости