Круглянский районный исполнительный комитет

Адрес: 213188, г. Круглое, ул. Советская, 34
Телефон приемной: 8 (02234) 79-700
Электронный адрес: rik-krugloe@krugloe.gov.by
Пресс-служба: 8 (02234) 79-700

Телефон "горячей линии": 79-593, 79-700

РЕЖИМ РАБОТЫ:с 8.00 до 17.00, обед с 13.00 до 14.00.


Люби Беларусь! Люби Беларусь! Люби Беларусь! Торгово-гостиничный комплекс "Изумруд" Улица Советская г.Круглое Мы беларусы
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Торгово-гостиничный комплекс "Изумруд"
Улица Советская г.Круглое
Мы беларусы
24 января 2017

Дзе праца – там і песня

Працаўнікі сельскагаспадарчай вытворчасці –людзі асабістыя. Здабытае імі і ёсць той рубеж, на якім трымаецца жыццё.

Тыя працоўныя поспехі,  якія  ствараюць яны, не маюць  замкнення, бо ў іх  працяг дабрасумленнасці, а без гэтага няма чалавека на гэтай зямлі.

20 студзеня рэйдавы аўтобус аўтаклуба раённага Дома культуры  ў  Дзень жывёлавода  наведаў  працаўнікоў вытворчых ферм вескі Загаранкі і Тубышкі.

Лейтматывам кожнага выступлення выканаўцаў народных твораў мастацтва: песень, танцавальных нумароў, прачытаных вершаў аб зямлі і працы, - высокародна гучалі словы: “Шчасця вам і здароў’я, дабрабыту і поспехаў у працы, дарагія жывёлаводы!”

У тым і поспех, што разумець і радаваць чалавека можа толькі чалавек, бо без цёплых узаемных адносін  няма сапраўдных адносін да справы. А вызначэннем гэтаму, канешне ж, вось такія цёплыя сяброўскія сустрэчы.

“Мы не развітваемся з вамі!” - казаў у гэты дзень невялікі калектыў раённага Дома культуры жывёлаводам.

“Завітвайце ізноў да нас”, - казалі з праменчыкам у вачах ветлівыя жанчыны, - “Такім сустэчам мы толькі рады!”

“А як жа, абавязкова. Мы самі таксама іх будзем чакаць” - адказвалі на развітанне артысты, - “Бо вы робіце вялікую справу”.

Все новости