Круглянский районный исполнительный комитет

Адрес: 213188, г. Круглое, ул. Советская, 34
Телефон приемной: 8 (02234) 79-700
Электронный адрес: rik-krugloe@krugloe.gov.by
Пресс-служба: 8 (02234) 79-700

Телефон "горячей линии": 79-593, 79-700

РЕЖИМ РАБОТЫ:с 8.00 до 17.00, обед с 13.00 до 14.00.


Люби Беларусь! Люби Беларусь! Люби Беларусь! Торгово-гостиничный комплекс "Изумруд" Улица Советская г.Круглое Мы беларусы
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Люби Беларусь!
Торгово-гостиничный комплекс "Изумруд"
Улица Советская г.Круглое
Мы беларусы
6 ноября 2019

Дажынкі на Кругляншчыне

Хлеб для беларусаў — вялікае багацце. Ён аб’ядноўвае цэлыя пакаленні на працягу многіх стагоддзяў. Так было і так будзе. На Кругляншчыне завяршылася галоўная сельскагаспадарчая кампанія-уборка ўраджаю.
Засекі гаспадарак запоўніліся збожжам новага ўраджаю. Надышоў час падзякаваць хлебаробам і ўсім вяскоўцам за тое, што на нашых сталах будзе хлеб. 
Традыцыйна словы падзякі і пашаны ў адрас рупліўцаў хлебнай нівы гучаць на свяце “Дажынкі”, якое у гэтым годзе праходзіла 1 лістапада ў аграгарадку Цяцерына.
Афіцыйная частка мерапрыемства пачалася з параду пераможцаў раённага спаборніцтва ўдзельнікаў уборкі ўраджаю. Ўсіх іх цёпла віталі кіраўніцтва раёна, шматлікія госці, мясцовае насельніцтва. Асноўнае дзеянне праводзілася ў зале сельскага Цэнтра культуры, якое пачалося з вакальна-харэаграфічнай кампазіцыі "Дажыначкі” ў выкананні народнага калектыву “Крынічанька", вакальнага ансамбля “Сударушка” і харэаграфічнага калектыву “Кураж”. 
Галоўную частку мерапрыемтсва адкрыў старшыня райвыканкама Сцяпан Іванавіч Палоннікаў, які шчыра павіншаваў усіх прысутных са святам. Прыемна адзначыць, што радасць калектыўнага поспеху круглянцаў прыехалі раздзяліць дэлегацыі суседніх Магілёўскага, Бялыніцкага, Крупскага і Талачынскага раёнаў.
Пад цёплыя апладысменты зала ўшаноўваліся пераможцы “Жніва - 2019”.
Цікава прайшоў абрад "Багіні жніва", які пачаўся з запрашэння кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў на сцэнічную пляцоўку. Кожнаму з кіраўнікоў ўручыўся дажынкавы сноп, праводзіліся абрадавыя дзеянні, каб ў годзе наступным збожжавая ніўка была яшчэ больш шчодрай на ўраджай. Завяршыўся абрад уручэннем пераходзячай лялькі ў вобразе "Багіні жніва» на баране" кіраўніку гаспадаркі - лідара па выніках уборкі ўраджаю 2019г. Д.У. Жуйкову. 
Таксама на свяце былі падведзены вынікі раённага конкурсу “Лепшае вясковае падвор`е маладой сямьі”.
Яшчэ перад пачаткам свята ўсе змаглі ацаніць размешчаныя на плошчы перад СЦК сельскагаспадарчыя падворкі, сельскіх устаноў культуры, Дома рамёстваў, раённага краязнаўчага музея, цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, цэнтра дзіцячай творчасці "Вясёлка". 
На працягу свята таленавітыя самадзеяныя артысты Кругляншчыны дарылі свае лепшыя нумары.
Завяршылася маштабнае мерапрыемства песняй “Дажыначкі” у выкананні народнана ансамбля “Вераснянка”. 
Гонар і слава вам, хлебаробы!

Загадчык аддзела культурна-дасугавай дзейнасці
Ківель В.Ф. 

Все новости