Круглянскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 213188, Круглае, вул. Савецкая, 34 
Тэлефон прыёмнай: 8 (02234) 79-700
Электронны адрас: rik-krugloe@krugloe.gov.by
Прэс-служба: 8 (02234) 79-700

Тэлефон "гарачай лініі": 79-593

РЭЖЫМ РАБОТЫ: з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00.

Электронны зварот у райвыканкам

Раённы дом культуры Гандлёва-гасцінічны комплекс "Ізумруд" Вуліца Савецкая г.Круглае
Раённы дом культуры
Гандлёва-гасцінічны комплекс "Ізумруд"
Вуліца Савецкая г.Круглае
Галоўная / Зварот старшыні

Зварот старшыні

Дарагія сябры! Кругляншчына - адзін з самабытных, дзівосна прыгожых куткоў Магілёўскай вобласці. 

Дарагія сябры!

Кругляншчына - адзін з самабытных, дзівосна прыгожых куткоў Магілёўскай вобласці. Шчодрая і ўрадлівая зямля, багатая лясамі і рэкамі, азёрамі і крыніцамі, працавітымі і ветлівымі жыхарамі. Прыдруцкі край, які мае сваю гісторыю, культуру і традыцыі.

Мінулае раёна звязана з Полацкім і Друцкім княствамі, тут месцілася стаўка цара Аляксея Міхайлавіча. Гэтымі землямі валодалі вядомы палітычны дзеяч Міхал Казімір Агінскі, княгіня Кацярына Раманаўна Дашкава. Крывавым поступам прайшлі тут суровыя саракавыя...

Старонкі гісторыі напоўнены шматлікімі падзеямі: французская акупацыя, рэвалюцыйныя пераўтварэнні, энтузіязм і добрасумленная праца ў даваенныя гады, барацьба з фашызмам і складанае пасляваеннае аднаўленне народнай гаспадаркі.

Ва ўсе часы галоўным і самым каштоўным здабыткам гэтых мясцін былі людзі. На працягу ўсіх гэтых гадоў працаўнікі раёна прымнажаюць славу беларускай зямлі, яе нацыянальны здабытак.

Сёння Круглянскі раён - месца, дзе гераічная спадчына мінулых гадоў гарманічна спалучаецца з сённяшнім днём. Мы жывем у мірны час у мірнай дзяржаве, упэўнена ўступілі ў новае тысячагоддзе. Растуць вытворчыя паказчыкі, рэалізуецца Дзяржаўная праграма адраджэння і развіцця вёскі. Добраўпарадкоўваюцца тэрыторыі, фарміруецца новае аблічча мясцовага насельніцтва, мы па-новаму глядзім на навакольны свет.

Жыве той, хто памятае сваё мінулае. Мы павінны захаваць і прымножыць славу прадзедаў і бацькоў і ўсвядоміць, што цудоўная будучыня ствараецца сёння.

Старшыня Круглянскага раённага
выканаўчага камітэта Палоннікаў С.І.