Круглянскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 213188, Круглае, вул. Савецкая, 34 
Тэлефон прыёмнай: 8 (02234) 79-700
Электронны адрас: rik-krugloe@krugloe.gov.by
Прэс-служба: 8 (02234) 79-700

Тэлефон "гарачай лініі": 79-593

РЭЖЫМ РАБОТЫ: з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00.

Электронны зварот у райвыканкам

Раённы дом культуры Гандлёва-гасцінічны комплекс "Ізумруд" Вуліца Савецкая г.Круглае
Раённы дом культуры
Гандлёва-гасцінічны комплекс "Ізумруд"
Вуліца Савецкая г.Круглае
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
22 снежня 2020

Дзяржкаммаёмасці змяніла парадак падачы і афармлення дакументаў для рэгістрацыі

З 3 студзеня 2021 года ўступаюць у сілу змяненні ў інструкцыю аб парадку падачы і афармлення дакументаў, неабходных для ажыццяўлення рэгiстрацыйных дзеянняў, для іх далейшага накіравання з дапамогай паштовай сувязі або перадачы ў выглядзе электронных дакументаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

У прыватнасці, новаўвядзенні будуць датычыцца ўзаемадзеяння паміж натарыусамі і рэгістратарамі арганізацый па дзяржрэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй.

Так, пры прадстаўленні інтарэсаў асоб, якія звярнуліся па ажыццяўленне натарыяльнага дзеяння, натарыусы будуць падаваць заяву на адміністрацыйную працэдуру ў сферы дзяржрэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй выключна ў электроннай форме.

Падача такой заявы будзе магчыма з 20 чэрвеня 2021 гады пасля дапрацоўкі інфармацыйных (электронных) рэсурсаў (сістэм) Беларускай натарыяльнай палаты. Накіроўваць дакументы па пошце з гэтай даты можна будзе толькі ў выпадку тэхнічнага збою, які зробіць немагчымай адпраўку ў электронным выглядзе.-0-

Усе навіны