Круглянскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 213188, Круглае, вул. Савецкая, 34 
Тэлефон прыёмнай: 8 (02234) 79-700
Электронны адрас: rik-krugloe@krugloe.gov.by
Прэс-служба: 8 (02234) 79-700

Тэлефон "гарачай лініі": 79-593

РЭЖЫМ РАБОТЫ: з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00.

Электронны зварот у райвыканкам

Раённы дом культуры Гандлёва-гасцінічны комплекс "Ізумруд" Вуліца Савецкая г.Круглае
Раённы дом культуры
Гандлёва-гасцінічны комплекс "Ізумруд"
Вуліца Савецкая г.Круглае
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
29 ліпеня 2019

Збожжавыя ў Беларусі ўбраны амаль з 40 працэнтаў плошчаў

Збожжавыя (акрамя кукурузы, грэчкі і проса) у Беларусі ўбраны з 846,7 тыс. га, што складае 39,2 працэнта ўборачнай плошчы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 29 ліпеня, лідарам па-ранейшаму з'яўляецца Брэсцкая вобласць, дзе ўбрана 70,9 працэнта плошчаў. У Гомельскай вобласці ўбрана 43,2 працэнта плошчаў збожжавых, у Гродзенскай - 46,3 працэнта, Мінскай - 33,3 працэнта, Магілёўскай - 29,2 працэнта, у Віцебскай, якая апошняй уключылася ў жніво, - 15,8 працэнта.

Усяго ў Беларусі намалочана амаль 2,8 млн т збожжа. У сярэднім з аднаго гектара ў гэтым годзе аграрыі ўбіраюць 33 ц збожжа.

Завяршаецца ўборка азімага рапсу на зерне: ён убраны з 296,5 тыс. га (99,1 працэнта ад плана). Усяго намалочана 619,7 тыс. т пры ўраджайнасці 20,9 ц/га.

Акрамя таго, гаспадаркі Беларусі правялі другі ўкос траў на 71,3 працэнта плошчаў (559 тыс. га). Паводле даных Мінсельгасхарча, сельскагаспадарчыя арганізацыі краіны нарыхтавалі 3033,6 тыс. т кармавых адзінак травяных кармоў. Усяго ў бягучым годзе іх плануецца нарыхтаваць 9168 тыс. т. Сенажу нарыхтавана 9327,4 тыс. т (71,8 працэнта да плана), сена - 654 тыс. т (69 працэнтаў), сіласу - 343,5 тыс. т (1,89 працэнта).

Лён выцераблены на 25,6 тыс. га (49,3 працэнта ад плана). Акрамя таго, праведзена абгортванне стужак 31,3 працэнта выцерабленага лёну.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Усе навіны