Круглянскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 213188, Круглае, вул. Савецкая, 34 
Тэлефон прыёмнай: 8 (02234) 79-700
Электронны адрас: rik-krugloe@krugloe.gov.by
Прэс-служба: 8 (02234) 79-700

Тэлефон "гарачай лініі": 79-593

РЭЖЫМ РАБОТЫ: з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00.

Электронны зварот у райвыканкам

Раённы дом культуры Гандлёва-гасцінічны комплекс "Ізумруд" Вуліца Савецкая г.Круглае
Раённы дом культуры
Гандлёва-гасцінічны комплекс "Ізумруд"
Вуліца Савецкая г.Круглае
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
21 снежня 2018

Рахмон і Назарбаеў узгаднілі кандыдатуру Зася на пасаду генеральнага сакратара АДКБ

 Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон сустрэўся сёння з дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Беларусі Станіславам Засем і выказаў гатоўнасць падтрымаць яго кандыдатуру на пасаду генеральнага сакратара АДКБ. Такая інфармацыя размешчана на сайце таджыкскага лідара, паведамляе БЕЛТА.

"Бакі абмяняліся думкамі па пытаннях двухбаковага і шматбаковага ўзаемадзеяння ў сферы ваеннага, ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, забеспячэння міру і стабільнасці ў рэгіёне. Была падкрэслена важная роля Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ў каардынацыі мер краін-удзельніц у барацьбе супраць міжнароднага тэрарызму і экстрэмізму, незаконнага абароту наркотыкаў і зброі, арганізаванай і транснацыянальнай злачыннасці. Бакі праявілі зацікаўленасць ва ўмацаванні ўзаемадзеяння ў барацьбе з негатыўнымі з'явамі сучаснага свету ў рамках Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы", - гаворыцца ў паведамленні. 

Эмамалі Рахмон і Станіслаў Зась выказалі ўпэўненасць, што для гарантавання рэгіянальнай бяспекі і стабільнасці неабходны рэалізацыя пагадненняў, дасягнутых у АДКБ, у тым ліку рашэння аб аказанні матэрыяльна-тэхнічнай дапамогі Таджыкістану для ўмацавання дзяржграніцы з Афганістанам, а таксама садзейнічанне ў разгорнутай дзейнасці адпаведных рабочых груп, умацаванне калектыўнага ўзаемадзеяння краін - удзельніц арганізацыі.

Напярэдадні падтрымку Станіславу Засю выказаў таксама Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў. "Вы з'яўляецеся ваенным і маеце адпаведную адукацыю. Працавалі ў генеральным штабе, Савеце бяспекі Рэспублікі Беларусь. Вы знаёмы з работай АДКБ, удзельнічалі ў розных сустрэчах і нарадах. Мы будзем падтрымліваць вас", - сказаў ён у час сустрэчы з дзяржсакратаром Савета бяспекі Беларусі.

Усе навіны