Круглянскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 213188, Круглае, вул. Савецкая, 34 
Тэлефон прыёмнай: 8 (02234) 79-700
Электронны адрас: rik-krugloe@krugloe.gov.by
Прэс-служба: 8 (02234) 79-700

Тэлефон "гарачай лініі": 79-593

РЭЖЫМ РАБОТЫ: з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00.

Электронны зварот у райвыканкам

Раённы дом культуры Гандлёва-гасцінічны комплекс "Ізумруд" Вуліца Савецкая г.Круглае
Раённы дом культуры
Гандлёва-гасцінічны комплекс "Ізумруд"
Вуліца Савецкая г.Круглае
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
12 мая 2020

Музей гісторыі ВАВ стварыў перасовачную экспазіцыю да 75-годдзя Перамогі

Калектыў Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны да 75-годдзя Вялікай Перамогі стварыў перасовачную экспазіцыю "Перамога 75: дарогамі мужнасці і славы". Плануецца, што ў хуткім часе мабільны музей накіруецца ў патрыятычны марафон па гарадах Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўстанове.

"Гэта даніна памяці загінулым і ўдзячнасць ветэранам, якія засталіся ў жывых. Дзякуючы марафону, не пакідаючы межаў роднага горада, можна дакрануцца да гістарычнай спадчыны, якую вось ужо 75 гадоў беражліва захоўвае Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, - расказалі ва ўстанове. - Праект "Перамога 75: дарогамі мужнасці і славы" - гэта заклік і зварот да маладога пакалення пераможцаў. Ён прымушае сэрца біцца, ганарыцца сваёй краінай і зноў дзякаваць яе героям".

Экспазіцыя раскажа аб слаўных гарадах Беларусі, узнагароджаных вымпелам "За мужнасць і стойкасць". Усяго іх 27: Брэст, Бягомль, Бабруйск, Барысаў, Віцебск, Гомель, Гродна, Жлобін, Заслаўе, Клічаў, Крычаў, Ліда, Лоеў, Мінск, Магілёў, Маладзечна, Акцябрскі, Орша, Астрашыцкі Гарадок, Полацк, Скідзель, Ушачы, Лепель, Пінск, Рагачоў, Сураж, Расоны. Наведвальнікі даведаюцца, чым вызначыўся кожны горад, за што быў узнагароджаны і якія людзі яго праславілі.

"У час экскурсій супрацоўнікі музея раскажуць аб канкрэтных героях вайны, якімі ганарыцца краіна. Гэта беларусы і ўраджэнцы Беларусі. Яны ўдзельнічалі ў першых баях з гітлераўцамі, абаранялі Маскву, Ленінград, здзяйснялі подзвігі ў перыяд карэннага пералому, змагаліся з ворагам у падполлі і партызанскім руху, вызвалялі Беларусь і іншыя краіны, дайшлі да Берліна і заваявалі Вялікую Перамогу", - адзначылі ў музеі.

Раздзел "Унікальныя музейныя прадметы" з дапамогай сучасных тэхналогій, што ствараюць аб'ёмны малюнак, дасць магчымасць азнаёміцца з экспанатамі, якія маюць вельмі цікавыя, захапляючыя гісторыі. Усе яны невялікага памеру, некаторыя захоўваюцца толькі ў фондах і не прадстаўлены ў экспазіцыі. Праграма марафону ўключае таксама песні ваенных гадоў у выступленнях канцэртных брыгад, інтэрактыўныя пляцоўкі, віктарыны і фотазоны.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Усе навіны