Круглянскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 213188, Круглае, вул. Савецкая, 34 
Тэлефон прыёмнай: 8 (02234) 79-700
Электронны адрас: rik-krugloe@krugloe.gov.by
Прэс-служба: 8 (02234) 79-700

Тэлефон "гарачай лініі": 79-593

РЭЖЫМ РАБОТЫ: з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00.

Электронны зварот у райвыканкам

Раённы дом культуры Гандлёва-гасцінічны комплекс "Ізумруд" Вуліца Савецкая г.Круглае
Раённы дом культуры
Гандлёва-гасцінічны комплекс "Ізумруд"
Вуліца Савецкая г.Круглае
Галоўная / Жыхарам / Актуальная інфармацыя
21 снежня 2018

Лебедзеў: мы спадзяёмся, што Украіна прадоўжыць узаемадзеянне ў рамках СНД

 Старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў разлічвае, што Украіна прадоўжыць узаемадзеянне ў рамках Садружнасці. Аб гэтым ён заявіў сёння журналістам перад пачаткам пасяджэння Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах СНД у Выканкаме СНД у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Украіна пакуль захоўвае і падтрымлівае адносіны з краінамі СНД. У якасці прыкладу я магу прывесці і Беларусь, і Малдову. Тут кантакты прадаўжаюцца і на вышэйшым узроўні", - сказаў Сяргей Лебедзеў. Паводле яго слоў, Прэзідэнт Украіны даў распараджэнне прааналізаваць дагаворы краіны ў рамках СНД. "Такая работа ідзе, але мы спадзяёмся, што Украіна прадоўжыць узаемадзеянне ў рамках Садружнасці. Гэта важна для Украіны. Я спадзяюся, што розум, логіка і прагматызм перамогуць", - сказаў Сяргей Лебедзеў.

Усе навіны